Чырвоныя гронкі рабіны
RSS FeedГронкі чырвонай рабіны
чырвонаю фарбаю сноў...
Фарбуюць, што мы нарабілі
і грэюць халодную кроў.
І цёплыя ночы астылі,
пажухлі ад часу лісты.
Бацян распрануў свае
крыллі,
будуе ўдалеч масты.
Мясціна мая зашарэла,
пажухла пад жнівеня стынь.
Душу маю ў сцюжу сагрэла
бурлівая... ціхая плынь...
І гронкі рабіны сагрэлі,
кіпучай лавінай жыцця...
Жаўручыя, сумныя трэлі
вярнулі мяне з забыцця...
2015 г.
Апошнiя водгукi
4 года 13 недель назад
4 года 15 недель назад
8 лет 3 недели назад
8 лет 3 недели назад
8 лет 3 недели назад
9 лет 5 недель назад
9 лет 5 недель назад
9 лет 44 недели назад
10 лет 42 недели назад
11 лет 6 недель назад