Восень

RSS Feed
Яшчэ не ацэнена

Пуста ў лузе. Толькі стогі
Парыжэўшыя стаяць,
Ды шпакі каля дарогі
Цэлы дзень адно крычаць.

Грэчка зжата. Гола ў полі.
Жыта звезена даўно.
Толькі плаваюць на волі
Кучы хмар, як валакно.

Дожджык сее беспрастанку;
Вецер свішча так, як звер...
Колькі лужын каля ганку!
А гразі, гразі цяпер!

Ссохлі травы, ўсё павяла.
Слоць, плюхота, холад, цьма.
Эх, скарэй бы закрывала
Зямлю чорную зіма!

Плоха

Плоха

Калі я ў дзяцінстве вучыў

Калі я ў дзяцінстве вучыў гэты верш,то тады каля дарогі цэлы дзень крычалі ГРАКІ.

Восень

Вельмi прыгожы верш!

цудоуны верш

цудоуны верш