Уладзімір Караткевіч

RSS Feed

Лісце

Сярэдняя: 4.5 (46 галасоў)
Восень прайшла пералескамі, Па няголеным ржышчы ніў, Чырвонымі арабескамі Лісце лес ураніў. Глянь на зямлю залатую, Пяшчотную, сумную, чыстую, Нехта па ёй вандруе, У паветра ўзнімаючы лісце. Струменьчыкам тонкім лісце. Медзь на азёрах сплывае, Сум у небе імглістым... Як песня, з галін злятае Лісце, лісце, Залацістае лісце, Сто лісцяў, Дзесяць лісцяў, Ліст.エア マックス 95 フェイク、Nike AirMax95 偽物、エア マックス 95 スーパー コピー

У векавечнай бацькаўшчыне клёны...

Сярэдняя: 4.7 (13 галасоў)
У векавечнай бацькаўшчыне клёны Нячутна пачынаюць аблятаць На рыжую траву, на мох зялёны, На весніцы, на ціхі стаў, на гаць. Зямля глядзіць азёрамі-вачыма На ясны свет, што стыне у красе. Як чыста, бы святло абшары вымыла, Як ціха — быццам зніклі людзі ўсе. Адвечная мая! Ў сцюдзёных росах, Як летась, як мільёны год таму... Ляцяць на ветры косы рыжай восені, I кліча лісцяў жоўты сум зіму. На вуснах стыне горкі смак рабіны, Цалую іх, халодныя як лёд. О вы, што будзеце ісці з дзяўчынай Пад тымі ж клёнамі праз сотню год, Ці зразумееце, што мы кахалі, Што зніклі так, як знікнеце і вы, Што векавечны толькі край, і далеч, І жоўты ліст на зелені травы, Што ў векавечнай бацькаўшчыне клёны Тысячагоддзі будуць аблятаць На рыжую траву, на мох зялёны, На весніцы, на ціхі стаў, на гаць, Што нездарма яны з асінак рудых, Калі ідзеш увосень па зямлі, Раняе золата пад ногі людзям, Каб мы яе любілі й бераглі.Footwear

Усе аўтары