Lazzaro
RSS Feed"Замуціла" восень баль на здзіўленне свету.
"Замуціла" восень баль на здзіўленне свету.
Загадала не у паркаль быць на ім адзетым,
а ў пурпурную парчу, у багрэц і злата,
каб кружылася ўваччу колераў багата.
Абвясціла ўсёй зямлі — паркам і дубровам —
каб убраныя былі ў модныя абновы,
каб старызныя лісты шатаў вокамгненна
прыхавалі ў залатых шалях "ад Кардэну".
І сама рашыла свой выгляд "замаднячыць"
у дызайнерскі "прыкід"— плацце "ад Версачы".
Ды не ў блёклую пастэль і не ў замшу Гуччы—
у густую акварэль — авангард яркучы.
І, як быццам не на баль, а на пір убораў,
упрыгожыла дубы ў скуру "ад Діору",
разнамасціла тэкстыль клёнаў, а каштанам
"навязала" ўладна стыль ад Ів Сэн-Ларану.
А пасля, сцягнуўшы ніць сонца на бярозку,
захацела аднавіць ейную прычоску
і сама, рукой сваёй, незвычайна лоўка
"прамятала" коскі ёй першай меліроўкай.
Потым далі абышла, абляцела блізі.
Лісце ветрыкам змяла с кронаў дрэў — да рыззя.
Насваволіўшы вакол, рэшту ўзварушыла
і, услаўшы ёю дол, дожджыкам "прашыла".
4.09.2014
Кастрычнік...
Кастрычнік. Лета — на "вакацыі".
Ці на Мальдзівах, ці на Мальце.
А восень — майстра дэкарацыі —
ў тры змены з лісця аплікацыі
"артвыстаўляе" на асфальце.
Нястомна с промнікамі рыскае
ў бярозах, ясенях і клёнах —
і "дапрацоўвае" над рыскамі
іх "асвятлення" — і вятрыскамі
здзімае "лішкі" ў "асвятлёных".
Вальсуе з імі, карагодамі
паўсюды кружыць — бы гуляе
у даганялкі з іх "свабодаю"—
і, перамогшы, з асалодаю
пад ногі некаму шпурляе.
Дажджом чэканіць, таушыруе
і лепіць слотным суперклеем
да тратуараў...
І пазіруе:
з неадшукаўшым волю выраем
лістоты восеньскіх алеяў.
Чароўная восень
Чароўная восень. Кастрычнік, а сцюжы — ніякай.
Далонейкі лісця прасвечвае сонца рэнген. Надвор'е
такое... такое..., што... "Божанька, дзякуй!" — за ціхае
шчасце — прымаць па глытку гэты дзень.
За простую радасць і смак ад жыцця-існавання пад
сінню крыштальнаю, пад залаценню манкой. За
ветрыка ласку, за хваляў цяпла цалаванне, за міласць
прыроды, лагоду яе і спакой.
О, дзякуйце неба за тое, што мір спасылае! Шануйце
зямлю, што дае вам і хлеб, і пітво! І слаўце Тварца!
Паглядзіце: ад краю да краю цудоўныя справы Яго, і
на ўсім — хараство!
10.10.2014
Апошнiя водгукi
3 года 12 недель назад
3 года 14 недель назад
7 лет 2 недели назад
7 лет 2 недели назад
7 лет 2 недели назад
8 лет 4 недели назад
8 лет 4 недели назад
8 лет 43 недели назад
9 лет 41 неделя назад
10 лет 5 недель назад