Жанна Левітан
RSS FeedВосень зноў…
Восень зноў… Плача клін жураўліны
Над суровым маўчаннем бароў…
Жоўты клён ушыркі рукі раскінуў,
Каб мяне захіліць ад вятроў.
Сонца ласціць азёрную роўнядзь
I абшар залатых берагоў…
Восень зноў – і ніхто не віноўны
У халодным бязмоўі лугоў.
Восеньскі альбом
Гэты  пейзаж  называецца  «Восеньскі клён».
Фарбаў  не  пашкадавала  мастачка  выдатная.
Гэта  малюнак  “Бярозава-вохравы сон”.
Зачараваны  сусвет  прыгажунямі статнымі.
Вось  нацюрморт  «Спелы  яблык».  У пажоўклай  траве
Ён  сакавіты,  наліты  -  духмяная  сонейка.
Вось  павучок  ў  невядомую  казку  плыве,
Зацыраваў  небасхіл  ніткай  срэбнаю  тоненькай.
Гэта  адзелі  рабіны  свой  лепшы  ўбор.
Бачыш,  як  граюць  на  сонцы  каралі шыкоўныя!
Велічна  клін  жураўліны  штрыхуе  прастор.
Вабяць  у  далеч  бясконцую  хвалі  чароўныя.
Воддаль  дубова-асінавы  ўспыхнуў  пажар.
Размаляваны  кусты  бы  кароны  дзівосныя.
Шчодра  аздобіў  лясоў  грабяні  залатар.
А  гэта  вось  -  я  і  ты.
Мы  вандруем  па  восені…
Музыка восені
Mузыка восені зноў загучала,
Поўная светлай урачыстай тугі.
Музыка восені мне нагадала
Аб патаемным, аб дарагім.
Музыка восені з крыкам птушыным,
Ветру парывамі, шэптам лісця.
Музыка восені бы напамінак,
Што скарацечная сцежка жыцця…
 
	
Апошнiя водгукi
4 года 6 недель назад
4 года 8 недель назад
7 лет 48 недель назад
7 лет 49 недель назад
7 лет 49 недель назад
8 лет 51 неделя назад
8 лет 51 неделя назад
9 лет 38 недель назад
10 лет 35 недель назад
10 лет 52 недели назад