Пятрусь Броўка

RSS Feed

Вераснёўскія вятры

Сярэдняя: 4.5 (11 галасоў)
Прыйшлі вятры, і хмараў статкі Нагналі песень дажджавых I жоўтыя паклалі латкі На ўборы паркаў гарадскіх. Здаецца, вежы так намоклі, У хмарах, што ў капелюшах, I ліхтары, як быццам кроплі, Дрыжаць на тонкіх правадах. А трубы дахаў плачуць, плачуць, Уздоўж праспектаў ручайкі. I толькі гальштукаў дзіцячых Мільгаюць ярка аганькі.Adidas

Восень

Сярэдняя: 4 (9 галасоў)
Ходзіць восень ў свіце шэрай, З непагодных хмар сатканай, Распусціла ветры-косы Над палямі, пад барамі... Ходзіць злосная, плюецца, Лісце жменямі шпурляе... Толькі сонца не здаецца, Прабіваецца праз хмары, Улагоджвае старую. Дзень, другі нервуе восень, А пасля паспакайнее, Стане добрай і ласкавай. Заспявае, засмяецца, Світку ўздзене залатую З лісцяў вогненных кляновых; У рабіне яркай шчокі, I глядзяць крыніцы-вочы Так задумліва на неба. Добра ў гэткі час на вёсцы — Скрозь стагі саломы, сена Восень звонкую вартуюць. Дзе-нідзе агні на полі. Там у прысаку гарачым Бульба смачная пячэцца. Ходзіць восень чыстым борам У сукенцы верасовай, З кожным дрэўцам пагамоніць, Ажно свеціцца, здаецца, Мох сівы на даўніх соснах... . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Я сваю вітаю восень!Popular Off-White

Восень... Восень...

Сярэдняя: 2.8 (4 галасоў)
Скрозь стагі, стагі ў зялёных світах...
Звезлі з поля залатое жыта,
А бярозы, клёны, дзе ні глянеш —
Апранулі жоўтае убранне.
Быццам сарамлівая дзяўчына,
Аж гарыць ад чырвані рабіна,
Вецер золкі па шляхах гуляе,
Дзе ні йдзе — чырвонцы растрасае.
Павукі паміж ялін і сосен
Колькі заснавалі новых кросен.
Восень...
                Восень...

А ля малатарань шумна, шумна...
Дзень і ноч гамоняць свірны, гумны.
Паплылі машыны ўжо шляхамі
З белымі, таўшчэзнымі мяхамі.
З хат выходзяць людзі, сустракаюць:
— Ах ты, восень,
                              шчодрая якая,
Будзе ўсё — абнова ў кожнай хаце,
Будзе чым і госця частаваці... —
Кожнага прывецяць і папросяць,
Рады: жыць шчасліва давялося.
Восень...
                 Восень...

Раніцой са шчэбетам вясёлым
Дзеці йдуць па вуліцах у школы.
Іх шляхі дзівосныя чакаюць,
А бацькі паверхі уздымаюць,
Рады, цэглу ложаць за цаглінай,
I растуць кварталы ў іх няспынна.
А на полі зерняты радамі
Скрозь зямлю прабілі, што цвікамі.
I вясной, як забуяюць росы,
Зашуміць, загойдае калоссе.
Восень... Восень...
Adidas

Усе аўтары