Сяргей Брандт
RSS FeedВЕРАСЕНЬ, ЯК ВЕРАСЕНЬ
Пабялiлi лес туманам -
Густым, цяжкiм малаком.
Нешта холад кроча рана,
Енчыць зайцам пад акном.
Трава раптам пажаўцела,
Гарыць толькi кроў рабiн.
Лiсце з мокрым абляцела
З пачарнеўшых ушчэнт галiн.
Адыйшло павольна лета,
Промнем жоўтым праз раку.
I стаяць нiкчэмна кветкi
Плямкай стылай без граху.
Гусi закружылi нейкi
Танец нудны, знiк спакой.
Прыкрывае ростань векi,
Вечар з дымам, шлях з гарой.
Сяргей Брандт, 02.09.2013
ЛІСТАПАД
Лiст асеннi аблятае,
Бо жыцця свабоду мае.
Вецер жоўтым зацярушыць,
Потым трапiць лiст у лужу.
Там ён стане мокрым смеццем,
Не патрэбна смецце дзецям.
Чырвань вогнiшчам дымiцца,
А вавёркам лiпень снiцца.
За бярозай - дух асiны
Дзень дажджлiвы не пакiне.
На ўзлеску жывым зданнем
Махне зямлi на развiтанне.
Сяргей Брандт, 03.10.2013
МІНОРНАЕ ПАЧУЦЦЁ
Залатым халодным лiсцем,
Можа хто не заўважае…
Мяце восень, душы чысцiць,
На вятрах жалобна грае.
Вырай цягнецца да лесу
I бярозкi сцiпла плачуць.
Туман хустачкай завесiў,
Усё, што мае вiд жабрачы.
Мокнуць пад дажджом дарогi,
I дрыжаць маркотна хмары.
А бальшак на дзень кароткi
Знiк у восеньскiм пажары.
Сяргей Брандт, 30.09.2013
Апошнiя водгукi
3 года 9 недель назад
3 года 11 недель назад
6 лет 51 неделя назад
6 лет 52 недели назад
7 лет 2 дня назад
8 лет 2 недели назад
8 лет 2 недели назад
8 лет 41 неделя назад
9 лет 38 недель назад
10 лет 2 недели назад