Сяргей Махнач
RSS FeedВосень
Кляновы ліст*  празрыст i чыст,
 Ляцiць, кружыцца.
 Напэўна,  восень шле  мне лiст*,
 Пасланне быццам.
 Яго чырвоныя радкi -
 Нiбыта вены
 Паднятай угару рукi,
 Актрысы .
 …………………Сцэны
 Няма.  Замест яе  ёсць парк,
 Дзе восень  грае .
 А лiст кружыць. I будзе так.
 Паверыць раю.
 I  я зьбяру лiсты ў далонь,
 Як сшытак вершаў.
 Вiдаць,  у восеньскi палон
 Я трапiў першы.
 *лiст(бел.) – лист, письмо.
 23.09.2012
Жаданне
Вазьму ў далонь лістоты жменю,
 Забудуся аб мітусні.
 Я рады гэтаму імгненню,
 Я зноўку чысты ад хлусні.
 Сам-насам з роднае прыродай,
 Адкрыты свету, як вакно.
 Жаданне загадаю ўпотай,
 Я веру - здзейсніцца яно.
27.09.2012
Чырвона-буры верасень прыходзiць...
Чырвона-буры верасень прыходзiць,
 I з iм лiстота ў парках карагодзiць.
 Пунсовых пацалункаў мiтусню
 Я назiраю, як гульню агню.
 Удзячны парк развiтваецца з летам,
 Ён увабраў цяпло святла i гэтым
 Шчаслiвы, выстаўляе свой нарад
 На публiкi захопленай агляд.
 Як рознакаляровыя паштоўкi,
 Як успамiны, нiбы замалёўкi,
 Яны прыемныя маiх вачах,
 I доўга будуць снiцца па начах.
 Кругазварот цяпла, святла, усмешак,
 Вавёрке з рук падораны арэшак,
 Палiтру фарбаў, як дзяцiнства сны,
 Я захаваю ў сэрцы да вясны.
 24.09.2012
 
	
Апошнiя водгукi
4 года 6 недель назад
4 года 8 недель назад
7 лет 48 недель назад
7 лет 49 недель назад
7 лет 49 недель назад
8 лет 51 неделя назад
8 лет 51 неделя назад
9 лет 38 недель назад
10 лет 36 недель назад
10 лет 52 недели назад