Людміла Забалоцкая
RSS FeedЛюстэркі восені — прагалы між галін...
Люстэркі восені — прагалы між галін,
Дажджы ступаюць лапкамі кашэчымі.
Трава скалелая — зялёны дрогкі клін
Хінецца долу тонкая, пашэрхлая.
I познім ягадам, ажынам лесавым,
Адсніцца пах грыбоў і горкіх вогнішчаў.
Каханы мой, не трэба, не заві,
Хай толькі рэха між ядлоўцу вохкае.
Адчай прарос, абвостраны, тугі,
Халодны, як падснежнік на праталіне.
Між намі бераг сонца і тугі,
Мяжа, дзе я з табою развіталася.
Апошнiя водгукi
4 года 13 недель назад
4 года 15 недель назад
8 лет 3 недели назад
8 лет 3 недели назад
8 лет 3 недели назад
9 лет 5 недель назад
9 лет 5 недель назад
9 лет 44 недели назад
10 лет 42 недели назад
11 лет 6 недель назад