Адам Глобус
RSS FeedВосень
Салодкі дым гадзіны шарай
На поўдзень крылы птушак нёс.
Блакітна-попельныя хмары
Цяклі па дрэвах срэбрам слёз.
У мякка-чорныя калюгі
Плылі апошнія лісты;
А ядлаўцовыя кусты
Ішлі
На груд,
Як валацугі.
Холад
Палае золкае паветра –
Гараць асеннія кусты,
Чырвона-цёмныя лісты,
Сарваныя пякучым ветрам,
Ляцяць: на чорныя карэнні,
Праз ярка-жоўтую зару,
У парудзелую траву,
На дол, на вострыя каменні...
Апошнiя водгукi
4 года 12 недель назад
4 года 14 недель назад
8 лет 2 недели назад
8 лет 2 недели назад
8 лет 3 недели назад
9 лет 5 недель назад
9 лет 5 недель назад
9 лет 44 недели назад
10 лет 41 неделя назад
11 лет 5 недель назад