Эдуард Дубянецкі
RSS FeedВосеньскі блюз
Дажджы і вецер навяваюць увосень
сум.
І не пазбыцца, не схавацца ад змрочных
дум.
І з неба льецца, але ж не грэе
святло.
Здаецца, шчасце лісцем у рэчцы
сплыло.
О, мары, радасць і шал кахання – усе
вы дзе?!
Нібы прывіды, ў тумане зніклі вы
кагадзе.
Ды застаецца (застаецца?) надзея
шчэ,
Што шчасце – мой блукалец – знойдзе
шлях да мяне…
Восеньскі раманс
Восень, восень… Паўсюль адцвітанне,
заміранне й знікненне вакол.
Сумна ў парках, садах, і маўчанне
ахінае і неба, і дол.
І надзеі знікаюць паціху
дзесь высока паміж чорных хмар.
О душа, не паддайся ты ліху,
што спаліць можа сад дзіўных мар.
Восень, восень… Дай сэрцу спакою,
сум ты мой задарма забяры;
хай трывогі сплываюць ракою.
Мы не ворагі, восень, -- сябры!
Позняя восень
Восенню, восенню позняй
зноў крочу я да Цябе.
Думкі, усе мае думкі
з Табою наяве і ў сне.
Мала, зусім ужо мала
ў свеце вар’яцкім святла.
Цёмна вакол, вельмі цёмна,
й далёка яшчэ давідна.
Чуеш, быць можа, Ты чуеш
гэту малітву маю.
Вось жа, глядзі, вось на вулцы
я, зноў самотны, стаю.
Пуста навокал, так пуста!
Марна – крычы, ні крычы.
Хто мне цяпер дапаможа?!
Веру, мой Бог,
толькі Ты…
Апошнiя водгукi
3 года 9 недель назад
3 года 11 недель назад
6 лет 51 неделя назад
6 лет 52 недели назад
7 лет 2 дня назад
8 лет 2 недели назад
8 лет 2 недели назад
8 лет 41 неделя назад
9 лет 38 недель назад
10 лет 2 недели назад