Яўген Герасіменка

RSS Feed

Кастрычнік

Яшчэ не ацэнена

Вільготнае паўсюль паветра.
Прастору праглынуў туман,
Надзеўшы белыя шкарпэткі,
Ён тут галоўны атаман!

Вось чорныя ў небе плямы,
Раз'юшаныя смогам каўкі,
Радзімыя згубіўшы дрэвы,
Крычаць крылатыя вядзьмаркі.

А рукі, што тырчаць аднекуль,
Амаль без лісця, без адзежы, -
Пасохлыя жыццём галінкі,
Як прастытуткі, з Набярэжнай.

Прыбраў іх вецер, братка дужы,
Разбойнік! Ой свістаў увечар!
А ноччу, тузаў за карнізы,
Цяпер, - нібы ў сне спрадвечным.

Ды толькі самы свежы водар,
Трохі гнілы, але так смачны,
Дурманіць пахам: "Гэта восень!"
"А ты цярпі, і будзь удзячны!"

Сланечнікі

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Усе кветкі разгубілі,
Нават дрэвы хутка страцяць,
Свае гарачыя як кроў
Чырвона-жоўтыя пялёсткі.

А што ж ужо паробіш?!
Калі ў каламутным небе -
Нібы забыўшыся як ззяць,
Чарноццем свецяць наліўныя косткі.

Усе аўтары