Уладзімір Бузук
RSS FeedМЕЛАНХОЛIЯ
Так бывае у восень парою
У лесе - там, дзе паветра празрыстае,
Пазбауляюся зноуку пакою,
Ад прыроды маей урачыстасцi!
Цiхiм смуткам душа напауняецца,
Думкi рвуць галаву летуценныя,
Наваколля аблiчча мяняецца
Як, жыцця майго, кадры iмгненныя.
Мне б паплакаць, ды штосьцi не плачацца,
Засмяяуся б, ды смутак у вачах маiх,
Усе мiрское мяне не датычыцца,
Цiшыня, нават вецер наукол зацiх!
Паблукаю звярынымi сцежкамi,
Абляцелай лiстотай шапочачы,
Я па дрэмлючым, сонным алешнiку,
Уздыхаючы цяжка у роспачы.
Адзiнота — мая палюбоунiца,
Не дае мне пра час непакоiцца.
Поле, лес... Даспадобы мне вольнiца!
Эх, душа мая, хмарка — вандроунiца!
Хараство, разам з тым, меланхолiя
У задумлiвай, цiхай прыродзе.
Iiду, нарачыта паволi, я
Па лясной, быццам стужка, дарозе!
Так зауседы бывае па — восенi.
Сэрца прагне спазнаць невядомае,
Як у вырай душа мая просiцца,
У вясну, там дзе я апрытомею!
Апошнiя водгукi
3 года 9 недель назад
3 года 11 недель назад
6 лет 51 неделя назад
6 лет 52 недели назад
7 лет 2 дня назад
8 лет 2 недели назад
8 лет 2 недели назад
8 лет 41 неделя назад
9 лет 39 недель назад
10 лет 2 недели назад