Сяргей Законнікаў
RSS FeedАпошнія гусі
Гусі апошнія стомленым клінам
Неба ўзаралі, самотна крычаць...
Мне, як заўжды, у такую хвіліну
Хочацца разам з табой памаўчаць.
Хочацца тут — у бары азалелым,
Дзе вымятаюць лісцё скразнякі,
Сесці цішком на пяньку абымшэлым
I прытуліцца — шчакой да шчакі.
Гусі крычаць, бо прыйшло развітанне,
Дзесьці прадзецца кудзеля зімы.
Крыл калыханне, як наша дыханне,
Наша дыханне, як крыл калыханне...
Вырай праз вечнасць...
І ў выраі — мы.
Вецер галін не хістае...
Вецер галін не хістае,
Звонкім лісцём не шуршыць.
Восень стаіць залатая
I на зямлі
і ў душы.
Лёт павуцінкі іскрыстай,
Першага інею след.
Моўчкі,
Празрыста ўрачысты,
Свеціцца мудрасцю свет.
Ты з ім даўно ў ціхай змове,
Родную ён пазнае —
Столькі святла і любові
Вочы праменяць твае.
I ў безгалоссі прыроды,
Пэўна, ясней, чым калі
Рэхам адклікнуцца годы,
Што ў гэты дзень прывялі.
Вецер галін не хістае,
Кружаць лісцёвыя сны...
Восень мая залатая,
Восень з паглядам вясны.
Цёмныя воды восені
Хутка зазімак возьмецца —
Гусцее, чарнее вада.
Чайка крычыць над возерам...
А можа, галосіць бяда?
Ліст,
што плаваў пад просінню,
У вечнасць вятрыска панёс.
Цёмныя воды восені
Захлістваюць стомлены лёс.
Лёс,
якому агледзіны
Наладзяцца толькі адны:
Радасці хлеб ня з'едзены,
Ня выпіты кубак віны.
Крыжык пакут,
што носім мы,
Сагрэецца нашай крывёй...
Цёмныя воды восені
Прасветлены ўсмешкай тваёй.
Апошнiя водгукi
3 года 28 недель назад
3 года 30 недель назад
7 лет 18 недель назад
7 лет 18 недель назад
7 лет 19 недель назад
8 лет 21 неделя назад
8 лет 21 неделя назад
9 лет 7 недель назад
10 лет 5 недель назад
10 лет 21 неделя назад