Міхась Скобла
RSS FeedЗорных шаляў, віхор, не вагай...
Зорных шаляў, віхор, не вагай,
час і ім са спакоем звыкацца.
Знерухомеў бярозавы гай,
ашчаджаючы рэха вакацый.
Над спарудамі вечных крыніц,
бы ў святым прычашчальным маленні,
і ядлоўцы схіляюцца ніц,
і алені ўстаюць на калені.
На парэпаных лапах ялін
выпаўз ельнік на мокрае ўзлессе
і да свежых туліў каляін
мяккі сум жураўлінае песні.
Нехта ціха па сцежцы ступаў.
Ці не ўчора і мы там хадзілі?..
Пад нагамі гарэў лістапад,
апякаючы грудзі
радзіме...
Назіркам
Неба, нібы трамвай, пагрымвае,
дахі вусацяцца ад капяжоў.
Дождж з настойлівасцю пілігрымавай
моўчкі ў нямераны шлях пайшоў.
Ліст апошні, як мара, лётае.
Парк дашчэнту бароды згаліў.
I дрыжадь ліхтары жаўтаротыя
ў гнёздах, сплеценых з мокрых галін.
Апошнiя водгукi
4 года 5 недель назад
4 года 7 недель назад
7 лет 47 недель назад
7 лет 47 недель назад
7 лет 48 недель назад
8 лет 49 недель назад
8 лет 50 недель назад
9 лет 36 недель назад
10 лет 34 недели назад
10 лет 50 недель назад