Яўгенія Янішчыц
RSS FeedAx, на шчасце, яшчэ ды не ўсохла балота...
Ax, на шчасце, яшчэ ды не ўсохла балота,
А за ім векавее зажураны гай.
Покуль дождж не прайшоў, не апала лістота,
Запрашаю цябе ў журавінавы рай.
He адна пратаптана ў балоце сцяжынка,
Ды ізноў зарастае травою наскрозь.
Журавелю ты мой, я твая журавінка,
Што не вяне пад снегам і ў грозны мароз.
Але ты — гарадамі! I як за гарамі —
Немагчыма дазвацца, даклікацца мне.
Застаюся адна з векавымі дарамі
У сівой, у палескай сваёй старане.
Толькі далечы гэтай адкрытая насцеж,
Зноў святлее душа, як лістотай лясы.
...Журавінавым болем прабілася шчасце,
I палае яно паміж позняй расы.
Лістапад. Разгадкавы спакой...
Лістапад. Разгадкавы спакой. А ў цішы так хораша і ясна. Не шкада, што кружыцца дачасна Зелянцовы лісцік нада мной. Ведаю: адолею бяду I наклічу радасць выпадкова. Я сама сабой, калі вяду З болю непрыручанае слова.
Хаджу па нівах, па лугах азёрных...
Хаджу па нівах, па лугах азёрных,
Начую летуценна ў будане
I думаю, чаму мне так прасторна?
I песня прылятае да мяне.
Прыносіць мне дары свае дуброва
То верас, то крыніцу, то грыбок.
Ўліваецца, нібы ручай, у мову
Палескі нетаропкі гаварок.
Злятае па дасвецці галубіным
То рыжы ліст, то жоўта-залаты.
Упалі задуменна на платы
Даспелыя ружовыя рабіны.
Хаджу па нівах, па лугах азёрных,
Начую летуценна ў будане.
Я думаю, чаму мне так прасторна?
I песня прылятае да мяне.
Апошнiя водгукi
20 недель 6 дней назад
21 неделя 1 день назад
21 неделя 4 дня назад
1 год 23 недели назад
1 год 23 недели назад
2 года 10 недель назад
3 года 8 недель назад
3 года 24 недели назад
4 года 2 дня назад
4 года 18 недель назад