Мікола Шабовіч
RSS FeedАСЕННІ ЭЦЮД
Восень аглухлая ходзіць сцежкамі,
Гордая, нават не размаўляе.
Бы перамогай над летам цешыцца,
Злосная ходзіць – і лісце шпурляе.
Дзесьці за рэчкаю дзяцел стукае,
Вечар туман пасівелы сцеле.
Нема бярозы стаяць шматрукія,
Прыкрываючы голае цела.
Вы куды, журавы, куды?...
– Вы куды, журавы, куды?
– Мы да сонца, да сіняй вады.
Не залічвайце гэта ў віну:
Мы па песні і па вясну.
Мы па свята зрунелых ніў,
Мы па рэк малады разліў...
А вы думаеце, што мы
Уцякаем кудысь ад зімы?
Даруйце слёзы пані Восені...
Даруйце слёзы пані Восені,
Калі ў чужы, далёкі край
Шпакі ляцяць у стылай просіні
За невядомы небакрай.
Даруйце слёзы пані Восені –
Яна саромеецца слёз.
А што рабіць, калі няпрошана
Лістота сыплецца з бяроз?
Апошнiя водгукi
2 года 1 неделя назад
2 года 3 недели назад
5 лет 43 недели назад
5 лет 44 недели назад
5 лет 44 недели назад
6 лет 46 недель назад
6 лет 46 недель назад
7 лет 33 недели назад
8 лет 31 неделя назад
8 лет 47 недель назад