Золкі вецер блукае па росах...
RSS FeedЗолкі вецер блукае па росах,
Разрываецца ціш машынамі.
Толькі гнёзды на голых бярозах
Мне гавораць пра лета птушынае.
Бы вяртаюць у нешта далёкае,
Што растала з бусліным клёкатам.
Я званю. Не па адрасе. Позна.
Успаміны – застылая пожня.
Не вяртаецца лета. Гудкі.
Толькі золь. Толькі стынь ля шчакі.
Апошнiя водгукi
4 года 47 недель назад
4 года 49 недель назад
8 лет 36 недель назад
8 лет 37 недель назад
8 лет 37 недель назад
9 лет 39 недель назад
9 лет 39 недель назад
10 лет 26 недель назад
11 лет 24 недели назад
11 лет 40 недель назад