ПЕРАЛЁТНАЯ ПТУШКА
RSS FeedЗ развітальным дажджом у свой вырай далёкі
Ты ляціш, адлятаеш, мне махаеш крылом.
І гучыць, не сціхае твой запознены клёкат
Пад захмараным небам, над родным жытлом.
Пералётная птушка, паднявольная птушка,
Ты куды так імкнешся, скажы мне, куды?
Адзінокая птушка, паднябесная птушка,
А ці вернешся зноў ты вясною сюды?
Ну, а ты ўсё ляціш у сваім паднябессі
Ды бяроз гаманлівых, да сініх нябёс.
Мне б услед паляцець за журботнаю песняй,
Ды бяскрылы мой лёс, ды бяскрылы мой лёс.
І плывуць за табой майго суму аблокі,
Твой пагляд сумна-шэры знікае з вачэй.
Да вясны так далёка, без цябе адзінока...
Пералётная птушка, вяртайся хутчэй.
Апошнiя водгукi
2 года 11 недель назад
2 года 13 недель назад
6 лет 1 неделя назад
6 лет 1 неделя назад
6 лет 1 неделя назад
7 лет 3 недели назад
7 лет 3 недели назад
7 лет 42 недели назад
8 лет 40 недель назад
9 лет 4 недели назад