Вось і лета сышло...
RSS FeedВось і лета сышло,
Адспявалі калоссі,
Цяжка нам заўважаць,
Як з’яўляецца восень.
Непрыкметна зусім
Прыплыве павуцінкай,
Гляне жоўтым лістком
З-пад зялёнай хусцінкі.
Усплыве туманом
Над рачулкаю соннай,
Устрывожыць дымком
З пахам бульбы пячонай.
Зачаруе агнём
Маладзенькай рабіны,
На адлёце крылом
Памахае бусліным.
А пасля,
А пасля
Ліст апошні сарвецца...
Ды не знаю, чаму
Ты мне, восень, па сэрцу!
срочно
срочно