Ірына Маркевіч
RSS FeedАдчыніце дзверы
Адчыніце дзверы
Зноўку восень жаўцюткім лісточкам Дзе ж цяпло знайсці лісціку восенню?
Паціхеньку ў акенца стукае, Людзі грэцца ідуць да людзей.
Як жабрак благенькім кіёчкам Адчыніце таму, хто ў ноч цёмную
На начлег да нас вечарам грукае. Прыціскае свой кій да грудзей.
Лісту холадна. Ён адарваўся
Ад радзімай галінкі навекі.
Мне не сорамна. Я не цураюся
Ні радні сваёй, ні зямелькі.
Адчыніце дзверы
Зноўку восень жаўцюткім лісточкам
Паціхеньку ў акенца стукае,
Як жабрак благенькім кіёчкам
На начлег да нас вечарам грукае.
Лісту холадна. Ён адарваўся
Ад радзімай галінкі навекі.
Мне не сорамна. Я не цураюся
Ні радні сваёй, ні зямелькі.
Дзе ж цяпло знайсці лісціку восенню?
Людзі грэцца ідуць да людзей.
Адчыніце таму, хто ў ноч цёмную
Прыціскае свой кій да грудзей.
Позняя восень
За акном ляцяць лісты--
Восень дае лататы.
Птушкі ў выраі даўно.
Хмары. Сонца не відно.
Мокры снег цярушыць з неба.
Холад. Апранацца трэба,
Каб пайсці гуляць на вуліцу.
Сумна. У каўняры ўсе туляцца.
Каб мне выйсці пагуляць
Трэба шалік адшукаць,
Боты цёплыя абуць,
Рукавіцы нацягнуць.
Як знайсці тут весялосці?
Мо, прасіць цябе ў госці
Кавы, чаю паспытаць,
Сырнікамі частаваць.
Добра стане, весялей,
На душы святлей, цяплей...
І няхай ляцяць лісты--
Восень дае лататы.
Апошнiя водгукi
3 года 12 недель назад
3 года 14 недель назад
7 лет 2 недели назад
7 лет 2 недели назад
7 лет 2 недели назад
8 лет 4 недели назад
8 лет 4 недели назад
8 лет 43 недели назад
9 лет 41 неделя назад
10 лет 5 недель назад