Алег Салтук
RSS FeedВозера запанела...
Возера запанела —
He павернецца ў берагах.
Аблачынка
Пушынкай зляцела,
Спіць, дрыготкая, у чаратах.
Курганы-маўчуны
Чолы думна схілілі,
Мабыць, бачаць забытыя сны,
А ці чуюць далёкія былі?
Цішыня — навылёт,
Hi згрызот,
Ані звад.
У прыродзе
Усё у згодзе.
Па соннай Ушаччыне лістапад
Асцярожна,
На дыбачках ходзіць...
Павіс бусліны клёкат над палямі...
Павіс бусліны клёкат над палямі,
Кругі, кругі — бясконцыя кругі.
Глядзяць у свет бяздумнымі вачамі
Нібы паны, надзьмутыя стагі.
На павуцінках грае ціха восень.
Напяты струны нерваў і душы...
За небасхіл у сонечную просінь
Са смуткам лета крочыць у цішы.
Як зацвітуць у лесе верасы...
Як зацвітуць у лесе верасы,
Лісты адчай адчуюць на асіне,
I жураўліны клін трывожна кіне
На стомленую вёску галасы,
Іду прытоена ў прыціхлы лес,
Дзе дзятлы талакою канапацяць
Зіркатыя вуглы ў аглухлай хаце,
Каб снегавей у сцюжу не залез.
Ніводнай краскі. Белая раса,
А верасы гараць агнём ружовым.
Я рады ім, нібы дзіця абновам,
I абнаўляюся душою сам.
I цёпла мне, і цёпла верасам,
I цёпла ў сэрцы матчынаму слову.
Апошнiя водгукi
3 года 28 недель назад
3 года 30 недель назад
7 лет 18 недель назад
7 лет 18 недель назад
7 лет 19 недель назад
8 лет 20 недель назад
8 лет 21 неделя назад
9 лет 7 недель назад
10 лет 5 недель назад
10 лет 21 неделя назад