Павел Надольскі
RSS FeedААЗІС
Узнёслыя капліцы вітражы
пускаюць нежывыя светацені.
Навокал – аб’імшэлыя крыжы
і дрэвы ў пазалочаным адзенні.
Затоена ў паветры цішыня
чакае час, калі пачнецца шэсце.
Вось груганоў суцішыцца гульня
і хутка распачнецца ў новым месцы.
Галеча апустошаных палёў
у роспачы глядзіць на востраў жалю.
А там часткова ссохлае галлё
рыпіць тужліва, быццам пагукалі.
Аазіс сну. У ім стаю сярод
капцоў нефанабэрыстых убранняў,
гартаючы жыццё наадварот
пад ціхі танец палахлівых зданяў.
ГУКІ
Таемныя гукі даносіць
мне часам прастора душы.
Адкуль яны? Сэрца галосіць,
што гіне ад хлусаў іржы?
Ці, можа, то хмурныя думкі,
што раптам, як быццам у сне,
паўсталі і смуты малюнкі
адбілі на мокрым вакне?
Ці, можа, кастрычніцкім ранкам,
адным з неакрэсленых дзён,
паперку заўважыў на ганку,
а ў ёй ад каханай праклён?..
Апошнiя водгукi
3 года 9 недель назад
3 года 11 недель назад
6 лет 51 неделя назад
6 лет 52 недели назад
7 лет 2 дня назад
8 лет 2 недели назад
8 лет 2 недели назад
8 лет 41 неделя назад
9 лет 38 недель назад
10 лет 2 недели назад