Ала Канапелька

RSS Feed

Восень едзе на рабым кані...

Яшчэ не ацэнена

Восень едзе на рабым кані.
Сярод свету — разветраны сад.
Як калянае лісце калін,
Вераснёўскі плыве зарапад.

I адрынуты голас ад слоў.
Толькі памяць — у вецер, як крык.
Зноўку белыя крылы буслоў
Жаль нясуць праз чужы мацярык.

А над краем — тугая туга:
Восень, вецер і чыстая ноч.
I глядзіць мірыядамі воч
Неба ў душу...

Глыбела неба, зоркі халаднелі...

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Глыбела неба, зоркі халаднелі.
Ступала восень зорнай паласой.
Апошні мёд насілі пчолы ў келлі
На санцагрэве з буйных верасоў.

За жураўліным клінам павуцінка
Плыла трывожна з восеньскай вярсты.
...Яшчэ сініцам весела адцінькаць
У голлейку пажоўклыя лісты.

А там дажджы рабінай апякуцца,
I выпадзе халодная раса...
He, не мае красёнцы гэта ткуцца,
He мой — халоднай восені пасаг.

I не мае то вусны загарчылі
Салодкім мёдам позніх верасоў...

I сняцца сны ўспамінамі чужымі.
Ступала восень зорнай паласой.

Усе аўтары