Міхась Стральцоў
RSS FeedА май ужо адбушаваў...
А май ужо адбушаваў,
I адшугала, мабыць, лета.
Панасылала восень спраў —
Яшчэ не скошаны палетак.
Турбот — ад ганка да варот,
I за варотамі вунь клопат,
За паваротам — паварот,
I лёс, і крыл ягоных лопат.
О не, то гусі на бяду
Крычалі — журавы маўчалі,
Калі ў дарозе чараду
І зім, і лет маіх страчалі.
Буслы, як нейкія паслы,
Паважную хавалі тайну.
Ды поўніўся мой зрок і слых
Сваёю тайнай жыццядайнай.
Ужо і сэрца абняла
I пранізала тайны сіла,
Ужо на ветразі крыла
Мяне узнесла і насіла.
Тады я глянуў на зямлю,
Дзе засталіся чалавекі,
I зразумеў, як я люблю
Усё тыя ж паплавы і рэкі.
Што толькі міг —
і ўжо табе
Hi спадзявання, ні вяртання,
Што будзеш плакаць у журбе
Без даравання, без адхлання...
Што я хацеў, што я хацеў,
Што за праява адбылася?..
Я сніў, што сам я адляцеў —
Душа ўзяла і засталася.
Вада асенняе крыніцы...
Вада асенняе крыніцы,
Як злавесныя агні,
Калі пад вечар неба ніца
Глядзіць з панурай глыбіні, —
Мне нагадалі даўні лёс,
Якога памяць ці жывая...
Я схамянуўся і абтрос
Жуду, як дрыжыкі, бывае.
Я павярнуўся і далей
Пайшоў, ды хмары навісалі
I не празрысцей, не святлей
Той на нябёсах лёс пісалі.
I дальні лес, і блізкі луг,
I ў вечаровых барвах поле,
I ўсё наўкола і наўкруг
Жыло там лёсам мімаволі.
Маўчала ўдалечы сяло.
Але чамусьці не здалося,
Што ўсё тут памяццю жыло
He аднаго, а многіх лёсаў.
А падалося: гэты дзень,
Святло якога дагарае, —
He пакідаючы надзей,
Са мною разам памірае.
Жаўтацвет
Сонца — сланечнік на сіняй градзе.
Промень-пялёстак на дол упадзе.
Промень падыме смуглявае лета,
Быццам істужку, у косу ўпляце
Дрэвам,
Гуркоўніку,
А закаханым ложак засцеліць
Колерам блізкай разлукі.
Жоўтым агнём разгараецца восень.
Апошнiя водгукi
3 года 9 недель назад
3 года 11 недель назад
6 лет 51 неделя назад
6 лет 52 недели назад
7 лет 2 дня назад
8 лет 2 недели назад
8 лет 2 недели назад
8 лет 41 неделя назад
9 лет 38 недель назад
10 лет 2 недели назад