А май ужо адбушаваў...
RSS FeedА май ужо адбушаваў,
I адшугала, мабыць, лета.
Панасылала восень спраў —
Яшчэ не скошаны палетак.
Турбот — ад ганка да варот,
I за варотамі вунь клопат,
За паваротам — паварот,
I лёс, і крыл ягоных лопат.
О не, то гусі на бяду
Крычалі — журавы маўчалі,
Калі ў дарозе чараду
І зім, і лет маіх страчалі.
Буслы, як нейкія паслы,
Паважную хавалі тайну.
Ды поўніўся мой зрок і слых
Сваёю тайнай жыццядайнай.
Ужо і сэрца абняла
I пранізала тайны сіла,
Ужо на ветразі крыла
Мяне узнесла і насіла.
Тады я глянуў на зямлю,
Дзе засталіся чалавекі,
I зразумеў, як я люблю
Усё тыя ж паплавы і рэкі.
Што толькі міг —
і ўжо табе
Hi спадзявання, ні вяртання,
Што будзеш плакаць у журбе
Без даравання, без адхлання...
Што я хацеў, што я хацеў,
Што за праява адбылася?..
Я сніў, што сам я адляцеў —
Душа ўзяла і засталася.
Апошнiя водгукi
3 года 11 недель назад
3 года 13 недель назад
7 лет 1 неделя назад
7 лет 1 неделя назад
7 лет 2 недели назад
8 лет 4 недели назад
8 лет 4 недели назад
8 лет 42 недели назад
9 лет 40 недель назад
10 лет 4 недели назад