Як палягчэлі ў дрэваў кроны!..
RSS FeedЯк палягчэлі ў дрэваў кроны!
Свіціцца будуць і расці
Аж навылёт у сінь прахоны
У парадзелым іх лісці.
Што верасам на сонцы сніцца?
Як трапятацца перастаць
Асінніку на звон сініцы
Ад панізовага куста?
Пайду без думак адмысловых
Туды палянай нацянькі,
Дзе ў верасовых сцішных сховах
Яшчэ растуць баравікі, —
У свет знаёмы і радзінны, —
Не на журбу, не на бяду,
I ніць празрыстай павуціны
He абыду, не абыду.
Апошнiя водгукi
4 года 19 недель назад
4 года 21 неделя назад
8 лет 9 недель назад
8 лет 10 недель назад
8 лет 10 недель назад
9 лет 12 недель назад
9 лет 12 недель назад
9 лет 51 неделя назад
10 лет 49 недель назад
11 лет 13 недель назад