Мікола Ляшчун
RSS FeedАпошняе спатканне
Чаму ж ты, мая радасць,
не прыйшла
на нашу развітальную сустрэчу?
Мо восень сцежку лісцем замяла
і змрокам сум
накінула на плечы?
А ён палаў – чакальны наш касцёр,
галінкі перасохлыя гарэлі.
Я да кастра туліў сваю далонь,
каб мае рукі
і цябе сагрэлі.
Касцёр датлеў,
і зрэшты ён патух .
На неба высыпалі густа зоркі.
Навісла ноч.
І мы з агнём удвух
азяблі
ад бязмоўнае гаворкі...
Восеньскі матыў
Кружыць восень ціха свой апошні ліст.
Сумныя сялібы.
Ветрык голькай грае, нібы цымбаліст
Па люстэрку шыбы.
Голас шле тужлівы з высі, з-пад нябёсаў
Ланцужок гусіны.
Рэха адгукаецца на палетках босых
Клёкатам бусліным.
Вее моцна жалем, вее смуткам-болем,
Дзікай адзінотай.
Мне у вырай птушкай над жытнёвым полем
Паляцеце ахвота.
І дамоў вяртацца рана напрадвесні
У куток радзінны.
Поўніць вырай вечна развітальнай песняй
Пачуццё радзімы.
Жураўліны сум
Восеньскія туманы
Сцелюцца на паплавы.
Чуецца голас журбы –
Ў вырай ляцяць журавы.
Ляціце, журавы, далёка,
Няхай вам памагае Бог.
Да неба сіняга высока –
Я з вамі паляцець бы змог.
Восеньскія лісты
Кружацца ў вальсе дум.
Лес сціх ад драматы,
Сніць жураўліны сум.
Восеньскія вятры
Хмарамі засцяць сінь.
Рэхам гукае ў бары
Нас жураўліны клін.
Апошнiя водгукi
3 года 9 недель назад
3 года 11 недель назад
6 лет 51 неделя назад
6 лет 52 недели назад
7 лет 2 дня назад
8 лет 2 недели назад
8 лет 2 недели назад
8 лет 41 неделя назад
9 лет 38 недель назад
10 лет 2 недели назад