Уладзімір Дзюба
RSS FeedВосень...
Восень.
Лісце.
I ты —
Са мною.
Ты бярэш за руку мяне.
Спавівае зямлю сівізною
Першы,
Рана выпаўшы снег.
Лета бабіна
Тчэ валокны,
Высцілаючы
Даляў сінь,
Над якімі рэха
Галёкне,
Каб суцішыцца
Назусім.
— Любы-ы-ы...
Любы-ы!..
— Я тут...
А ў небе
Белых воблакаў
Чарада.
Абнімі мяне,
Любая,
Лепей,
Абплыві,
Як востраў вада.
Разам пойдзем
Па росах,
Па долах,
Хай гучыць
Пералівісты смех!
Хай пабачаць нас,
Смелых,
Вясёлых —
Ці то боль,
Ці то радасць,
Ці снег.
Люблю я восеньскія знакі...
Люблю я восеньскія знакі,
Калі барвовыя сады.
I луг,
Ягоны покрыў мяккі,
He прыхапілі халады.
Калі спружыняць пад нагамі
Ля цёплай завадзі імхі.
I неба шырыцца над намі,
Як заімглёныя шляхі.
Да неба —
Лес.
Гамоняць шаты.
Мне той гамонкі блізкі сэнс:
Бы звон,
У беларусаў хаты.
Яшчэ б!
Навокал гэткі лес.
Апошнiя водгукi
3 года 28 недель назад
3 года 30 недель назад
7 лет 18 недель назад
7 лет 18 недель назад
7 лет 19 недель назад
8 лет 21 неделя назад
8 лет 21 неделя назад
9 лет 7 недель назад
10 лет 5 недель назад
10 лет 21 неделя назад