Міхась Карцялёў

RSS Feed

Восені прывіды.

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Восені прывіды.

Сонца вадкай назалотай
Льецца дахам да зямлі
І пхне восень дзень дрымотный
За чырвыны небасхіл.

Падымае каўнер вечар,
Начы зорнай паліто
І Сусьвет, такі бязьмежны,
Глядзіць з бездані сваёй…
-6.11.14.

Восы.

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Восы.

Зьбіраюцца восы па закутах на восень,
У шчылінах пад тынкам зімаваць да вясны,
Зьбіраюцца гуртам і, у самоце адзінкі,
Сустракаць у здранцьвеньні подых кожнай зімы

І не сьняцца там восам лесу гонкія сосны,
Сьвет у розных дзівосах не патрэбен ім там,
Як і той самнамбул, што свой сон нетрывожны
На ахвяру аддаў нешматлікім радкам.
-01.09.18.

Павай важкай плыве восень...

Яшчэ не ацэнена

Павай важкай плыве восень,
Круціць-верціць падалом,
Запрасіць бы яе госьцей,
Пасядзець каб за сталом.

Падзівіцца маладзіцай,
Падгарнуцца да бакоў,
Пажаліцца доляй дзікай,
Гэтай доляй ніякой.

Пашаптаць ёй штось такое,
Каб суседзям не чуваць,
Каб яе шчокам ружовым
Цяжка жар было трываць.

Плыве восень важкай павай,
Круціць-верціць падалом,
Без турбот маім жаданьням,
Без клапот маіх сталоў.
-25.09.15.

Усе аўтары