Павай важкай плыве восень...

RSS Feed
Яшчэ не ацэнена

Павай важкай плыве восень,
Круціць-верціць падалом,
Запрасіць бы яе госьцей,
Пасядзець каб за сталом.

Падзівіцца маладзіцай,
Падгарнуцца да бакоў,
Пажаліцца доляй дзікай,
Гэтай доляй ніякой.

Пашаптаць ёй штось такое,
Каб суседзям не чуваць,
Каб яе шчокам ружовым
Цяжка жар было трываць.

Плыве восень важкай павай,
Круціць-верціць падалом,
Без турбот маім жаданьням,
Без клапот маіх сталоў.
-25.09.15.