Шыпшыньнік.

RSS Feed
Яшчэ не ацэнена

Шыпшыньнік.

Не енчу дзіцяткам малым,
Што прагне пернікаў і цукра,
З жаданьня кімсьці быць любым,
З самоты горкае атруты.

Бо ёсьць воля, за вакном,
Па шыпшыне чэпка-колкай,
Гойсаць зграйным вераб’ём,
Дзеўбць шыпшыньнік між іголак.

Бо ёсьць воля, праз імжу,
Праз абставінаў супольнасьць,
Падаць з кроплямі дажджу
Ў межы, дзе рупілісь продкі.

Бо ёсьць воля, гэту чырвань
Прыняць сэрцам як прытулак
Ды паліць агнём шыпшынным
Душы стылую атруту.
-04.11.16.