Сцяпан Гаўрусёў
RSS FeedДа сцюжы зімовай далёка яшчэ...
Да сцюжы зімовай далёка яшчэ —
Прадрогшага неба спакойная просінь.
Бывае, што з раніцы дожджык маросіць,
А ў поўдзень па-летняму зноў прыпячэ.
Ручай балбатлівы бяжыць праз кусты,
Калышучы жоўтае лісце на хвалях.
І ўсё ж, калі сцішышся, чуецца ў далях,
Як з поўначы снежнай ідуць халады.
Дыхні на ўсе грудзі — прачнецца зямля
I полем пакоціцца пошчак далёкі.
...Стаіш над ракой, і здаецца, здаля
У вырай плывуць журавы і аблокі.
Апошнiя водгукi
4 года 14 недель назад
4 года 16 недель назад
8 лет 4 недели назад
8 лет 4 недели назад
8 лет 5 недель назад
9 лет 6 недель назад
9 лет 7 недель назад
9 лет 45 недель назад
10 лет 43 недели назад
11 лет 7 недель назад