Антон Шыбека
RSS FeedВосень
Лісцінкі кволыя зрывае вецер з дрэва,
Нясе аблокамі па вуліцам пустым,
Жыву і дзякую за тое, што сагрэла,
Што адгукнулась на мае лісты.
Што вераснёвай дымкай уварвалась
У халоднае дажджлівае жыцце,
Адразу ў куток душы закралась,
Дзе дагарала тое пачуццё.
Як вецер, ты вугольчыкі раздзьмула,
Умомант, як ніколі, запалаў пажар.
Маланкай восеньскай у сэрцы блісканула.
Ільдзіны таялі, адчуўшы моцны жар.
Табой запоўніць кожнае імгненне
Імкнецца сэрца, з ім спрачацца я
не здолею, бо ў лепшых сваіх сненнях
Мне бачыцца, што толькі ты мая.
Галінне голае пранзае кроны дрэваў,
У шэрані стаяць ужо кусты...
Жыву і дзякую за тое, што сагрэла,
Што адгукнулась на мае лісты.
Кладзі свае рукі
Кладзі свае рукі
Мне хутчэй на плечы,
Не трэба табе слёзы
Ліць зусім, дарэчы.
Адчуй майго сэрца
Гучнае біенне,
Толькі са мной
Застанься на імгненне.
Ты і я заусёды
будзем разам,
І будзе наш з табою звяз
Усім абразам.
Ты - маё мора,
Я - твой вецер.
З табою будзем мы блукаць
сто год па белым свеце...
Апошнiя водгукi
3 года 9 недель назад
3 года 11 недель назад
6 лет 51 неделя назад
6 лет 52 недели назад
7 лет 2 дня назад
8 лет 2 недели назад
8 лет 2 недели назад
8 лет 41 неделя назад
9 лет 38 недель назад
10 лет 2 недели назад