Наталля Каліцька
RSS Feed***Залаціцца зямля, залаціцца
Залаціцца зямля, залаціцца.
Сцеле цёплыя коўдры сабе.
Ёй лістота ў завею прысніцца
І сагрэе ў халоднай імгле.
Залаціста-агністыя строі
Будуць доўга вярэдзіць спакой,
Як таемныя згадкі і мроі
Між мінулым і будучым днём.
Асенні дождж
Дажджом асеннім плача восень,
Як быццам ёсць у чым віна.
А дождж сабе па лісці скача,
Танцуе ў голлі давідна.
Палошча ён траву старанна,
Змывае спёку на зямлю,
У шыбы стукае да рання,
Хоць я яго і не люблю.
І сум, і радасць, як дзве ноты
Адной мелодыі жыцця.
Магчыма, радасць прыйдзе потым,
Каб стаць асноваю быцця.
Яе памножу на чаканне,
На безліч пырскаў ад дажджу.
Калі надыдзе час спаткання,
Табе пра радасць раскажу.
Асеннія будні
Асеннія будні.
Кароткія дні.
У лета спякотнае
больш не вярнуцца.
А гронкі рабіны,
нібыта агні,
І хочацца мне
да цяпла
дакрануцца.
Апошнiя водгукi
3 года 9 недель назад
3 года 11 недель назад
6 лет 51 неделя назад
6 лет 52 недели назад
7 лет 2 дня назад
8 лет 2 недели назад
8 лет 2 недели назад
8 лет 41 неделя назад
9 лет 38 недель назад
10 лет 2 недели назад