Лявон Цімохін

RSS Feed

Восень

Яшчэ не ацэнена
У небе зорным сінь На воблаках далёкіх, І жураўліны клін Плыве ў даль высока. Я выйшаў у шлях, І сум мне жоравам курлыча Рой невясёлых дум, Блішчыць металам Прыпяць... А журавы галосяць у палёце, Ляцяць у ноч, трывожна свішчуць крылы, Віруе кліч на доўгай, сумнай ноце Над той зямлёй, дзе прашчураў магілы. Сляза застыла на дзявочым твары, Магілу маці лісцем замяло: У прочкі йдзе нявінная ахвяра, Сваё навечна кінуўшы жытло. У небе зорным Кліч плыве над Краем: "Чаго ты плачаш? Каго шукаеш?" А журавы галосяць у палёце, Ляцяць у даль, трывожна свішчуць крылы… Nike LeBron 16

Усе аўтары