Восень
RSS FeedУ небе зорным сінь
На воблаках далёкіх,
І жураўліны клін
Плыве ў даль высока.
Я выйшаў у шлях,
І сум мне жоравам курлыча
Рой невясёлых дум,
Блішчыць металам Прыпяць...
А журавы галосяць у палёце,
Ляцяць у ноч, трывожна свішчуць крылы,
Віруе кліч на доўгай, сумнай ноце
Над той зямлёй, дзе прашчураў магілы.
Сляза застыла на дзявочым твары,
Магілу маці лісцем замяло:
У прочкі йдзе нявінная ахвяра,
Сваё навечна кінуўшы жытло.
У небе зорным Кліч плыве над Краем:
"Чаго ты плачаш? Каго шукаеш?"
А журавы галосяць у палёце,
Ляцяць у даль, трывожна свішчуць крылы…
Апошнiя водгукi
4 года 4 недели назад
4 года 6 недель назад
7 лет 46 недель назад
7 лет 46 недель назад
7 лет 47 недель назад
8 лет 49 недель назад
8 лет 49 недель назад
9 лет 35 недель назад
10 лет 33 недели назад
10 лет 49 недель назад