Чырвона-буры верасень прыходзiць...

RSS Feed
Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Чырвона-буры верасень прыходзiць,
I з iм лiстота ў парках карагодзiць.
Пунсовых пацалункаў мiтусню
Я назiраю, як гульню агню.
Удзячны парк развiтваецца з летам,
Ён увабраў цяпло святла i гэтым
Шчаслiвы, выстаўляе свой нарад
На публiкi захопленай агляд.
Як рознакаляровыя паштоўкi,
Як успамiны, нiбы замалёўкi,
Яны прыемныя маiх вачах,
I доўга будуць снiцца па начах.
Кругазварот цяпла, святла, усмешак,
Вавёрке з рук падораны арэшак,
Палiтру фарбаў, як дзяцiнства сны,
Я захаваю ў сэрцы да вясны.
24.09.2012

Іншыя вершы аўтара