...Страмніны нябёсных блакітаў...
RSS FeedСтрамніны нябёсных блакітаў,
Празрыстаць паветраных сноў.
На чоўне з даўніны спавітым,
Пугач заблукаў між багоў.
Як водарыць кветкамі сонца!
Як росна спявае святло!
Тчэ восень узоры бясконца
Сплятаючы іх у радно,
Якое дыванам усцеліць
Палеткаў пажоўклыя дні...
Якое натхненне прывеціць
У светла-самотным гаі.
Ледзь чутнай малітвай чароту
Вятрыска цалуе жыццё,
А там, ля старэнькага плоту
Бы прывід, аблічча тваё...
Апошнiя водгукi
3 года 40 недель назад
3 года 42 недели назад
7 лет 30 недель назад
7 лет 30 недель назад
7 лет 30 недель назад
8 лет 32 недели назад
8 лет 32 недели назад
9 лет 19 недель назад
10 лет 17 недель назад
10 лет 33 недели назад