Дрымотная мільгае ліставея...
RSS FeedДрымотная мільгае ліставея.
На тратуарах лета іржавее.
У просіні
над вежамі,
над рэкамі
жураўліны рэквіем.
З вясёлым смуткам асыпайся, лісце
забранзавелых каляндарных ісцін.
Вятрамі не развеяна,
не страчана
маладосці спадчына.
За вугальнай смугой дэпо і фабрык
прастор свіціцца, як наліты яблык,
хоць журыцца
над вежамі,
над рэкамі
жураўліны рэквіем.
Апошнiя водгукi
4 года 25 недель назад
4 года 27 недель назад
8 лет 15 недель назад
8 лет 15 недель назад
8 лет 16 недель назад
9 лет 18 недель назад
9 лет 18 недель назад
10 лет 4 недели назад
11 лет 2 недели назад
11 лет 18 недель назад