Гуаш восені
RSS FeedДзень
Абшары шэрыя.
Адзіны верасень няхай
У верасе надзею адшукаў.
Абшары шэрыя.
«Нябёсы дужа не ўшчувай,
Мо затрымалася, чакай».
Абшары шэрыя.
Вечар
Дождж плача і скача.
He можа іначай.
Ён — дождж, a
Па сэрцы мне б'е,
Чакаць не дае:
Хвошча.
Ноч
Ці дзень напрарочыў?
Ці вечар сурочыў?
Хоць вока выкалі.
He збочу, дакрочу.
I дождж падахвочу
Сустрэчу вымаліць.
Раніца
Адшарэла.
Прабіла.
Люстэрку ў краплінцы
He паверыць не здолела — зразумела.
Сустрэла
Рабінай
На родным дзядзінцы.
Апошнiя водгукi
3 года 11 недель назад
3 года 13 недель назад
7 лет 1 неделя назад
7 лет 1 неделя назад
7 лет 2 недели назад
8 лет 4 недели назад
8 лет 4 недели назад
8 лет 42 недели назад
9 лет 40 недель назад
10 лет 4 недели назад