Нязжатыя гоні
RSS FeedПозняя восень. Буслы адляцелі,
Лес абгаліўся, палі апусцелі,
Толькі нязжатыя гоні адны,
Смутную думку наводзяць яны.
Шэпча, здаецца, там з коласам колас:
Нудна нам слухаці восені голас,
Нудна хіліцца да самай зямлі,
Спелае зерне купаць у раллі.
Кожную ночку ў нас толькі начуюць
Дзікія птушкі і злосна руйнуюць,
Заяц нас топча, віхура нас б'е...
Дзе ж гэта сейбіт? Чаму жаць не йдзе?
Вецер даносіць адказ неўпапад:
Вашаму сейбіту моцы не хват!
Пераклад з рускай — М. Някрасава
Апошнiя водгукi
3 года 42 недели назад
3 года 44 недели назад
7 лет 32 недели назад
7 лет 32 недели назад
7 лет 32 недели назад
8 лет 34 недели назад
8 лет 34 недели назад
9 лет 21 неделя назад
10 лет 19 недель назад
10 лет 35 недель назад