Восень.
RSS FeedВосень.
Госьця стукне ў браміцу,
Ботам тупне па ганку,
Гэта восень-удавіца,
Маладзіца-цыганка,
Замкі-клямкі рашчыне,
Прывядзе свой палон,
Бо яна ўжо жанчына,
Не падлетак-дзяўчо,
Занясіліць абдымам,
Скокам нуд задаволіць,
На развітах пакіне
Ў садах голае гольле,
На развітах шпурне
Жменяй жоўтае лісьце,
Штось няўцямна шапне
На цыганскім санскрыце…
-12.08.20.
Апошнiя водгукi
3 года 11 недель назад
3 года 13 недель назад
7 лет 1 неделя назад
7 лет 1 неделя назад
7 лет 2 недели назад
8 лет 3 недели назад
8 лет 4 недели назад
8 лет 42 недели назад
9 лет 40 недель назад
10 лет 4 недели назад