Жоравы плакалі зноў...

RSS Feed
Сярэдняя: 1 (1 голас)

Жоравы плакалі зноў —
верасень.
Босых няма слядоў
на беразе.
Толькі рака цішэй
плешчацца,
З зорных сівых начэй
цешыцца.
Коціцца лісцяў рой —
раніца...
Зноў ты у снах са мной,
абранніца.
Толькі плывуць гады —
верасень...
Нашы былі сляды
на беразе...

Кастусь Цыбульскі вельмі выдатна

Кастусь Цыбульскі вельмі выдатна! Алла

Кастусь Цыбульскі вельмі выдатна

Вельмі выдатна, Кастусь!!!

Іншыя вершы аўтара