кастрычнік

RSS Feed

Асенні рытурнэль

Сярэдняя: 4.6 (7 галасоў)

Верасень
залеў самлелых верадам
тушыць лета жар, рассыпаны па верасе.

На кастрах
з бульбоўніку і лісця
грэе пальцы золкія кастрычнік.

Лістапад
птушыную блакаду
сіліцца прарваць паміж прысадаў.

Лістота. Восень. Лістота...

Сярэдняя: 4.8 (4 галасоў)

Лістота. Восень. Лістота.
Работа. Вучоба. Работа.
Каханне. Нянавісць. Каханне.
Растанне. Спатканне. Растанне
Іншы. Каханы. Іншы.
Вецер галінку калыша.
Слота. Кастрычнік. Слота.
Гаркота. Пяшчота. Гаркота.

Я малюю паветра...

Сярэдняя: 4 (3 галасоў)

Я малюю паветра
на акне запацелым.
Я малюю кастрычнік
у вечаровай самоце,
каляровыя плямы
ліхтаровых сузор’яў,
стужкі стомленых вуліц
пад далонямі дахаў.
Я малюю, як горад
апранаецца ў восень,
у кастрычніцкі смутак
і ў пажоўклае лісце...
Засумую таксама,
уздыхнуўшы міжволі,
сапсаваўшы малюнак
на акне запацелым.