Колькі жа навокал прыгажосці!

RSS Feed
Сярэдняя: 3 (2 галасоў)

Колькі жа навокал прыгажосці!
Неба нават цешыцца, калі
Восень, заляцеўшая ў госці,
Крочыць гаспадыняй па зямлі!

Лоўка, бы мастак які, малюе,
Змешваючы золата і медзь,
І сама сябе здаля пільнуе,
Каб да маразоў усё паспець.

Каб падкінуць спеласці ў косы
Сонейкам аблашчаных бяроз
І, ўзняўшы ветрыкі ў нябёсы,
Тыкнуць павуцінкамі ў нос.

Ды пад ногі кінуць, чым багата,
Абыйшоўшы сад і агарод…
Што за казка — восеньскае свята!
Што за дзіва — лісця карагод!

А лясы! А водары грыбныя!
А прасторы сцішаных палёў!
І над імі — гэта настальгія
Ў развітальным плачы жураўлёў…

А мо нехта ў восень не ўлюблёны?
Самы час ў паркі завітаць
І напіцца радасці ад клёнаў,
Што чароўным светам зіхацяць!

Каб калісьці ў зімні дзень халодны
Зноў душу ўспамінамі сагрэць:
Што гэта была за асалода —
Лісцем абляцеўшым шамацець!

Лістапад

Як блізка для мяне гэтыя ж пачуцці. Каторы раз упэўніваюся у тым, што многія паэты аднолькава глядзяць на навакольны свет, што іх і збліжае.