Лістапад за астатняй лістотай...
RSS FeedЛістапад за астатняй лістотай
шле паўночных вятроў чараду.
Я па снезе, што выпаў употай,
да цябе на спатканне іду.
У чаканні чуллівай пяшчоты
знерухомеў разгублены сад...
І каханне, і снег употай
нам з табой падарыў лістапад.
– Ты на снезе кахаць не ўмееш?..
Шлюбным ложкам хай стане нам ён...
Ды прачнуся і ўсё зразумею –
гэта сон, гэта восеньскі сон.
Апошнiя водгукi
4 года 5 недель назад
4 года 7 недель назад
7 лет 47 недель назад
7 лет 48 недель назад
7 лет 48 недель назад
8 лет 50 недель назад
8 лет 50 недель назад
9 лет 37 недель назад
10 лет 35 недель назад
10 лет 51 неделя назад