Восень прыйшла раптоўна...
RSS FeedВосень прыйшла раптоўна.
Вецер лісты скамечыў...
Восень — і плед шыкоўны
лёг на імшарын плечы.
Восень прыйшла знянацку,
як тэлеграма ноччу.
Восень — і час збірацца
шляхам птушыным крочыць.
Восень прыйшла, і дзякуй,
што прычакаць прыйшлося.
Засцерагальным знакам —
хутка зіма! — мне восень.
Самы лепшы верш! Моцнага Вам
Самы лепшы верш! Моцнага Вам здароўя і шчаслівай зімы!
восень
вельми прыгожы верш