Пазім'е

RSS Feed
Яшчэ не ацэнена

Вось і ўсё... Адвірыла лета.
I квятоў, і лістоў нараджала.
Нібы дрэў, напрарошчвала промняў.
I з сабою ўсё гэта забрала.

Толькі вецер застаўся. Нахаба,
Бач, як гойсае ён між садамі!
I апошнія птушкі, зацёртыя,
Як ільдзінкамі, халадамі.

Бы краты — карэнне ў глыбіні
Лезе, там цеплыні шукае.
I зямля — рахманая, сцішная...
Засынае ўсё, засынае...

А ў марозы у цёплай хаце
Прачынаешся сам ад трывогі:
Ці не холадна рыбе ў рэчцы,
Ці не мерзнуць у руні ногі?

Іншыя вершы аўтара