Асенняе раўнадзенства

RSS Feed
Яшчэ не ацэнена

Стаю між дрэў, узняўшы галаву,
I цішыня нябёс на мокры твар спадае,
З лістамі жоўтымі планіруе ў траву,
А ў цішы той — нібы журба якая.

Мне шкода дрэў, што вецер абтрасе,
Застудзіць голле, кроны паскудлача...
Расінкі на лістах, травінкі — у pace,
I мне здаецца: ўсё па леце светла плача.

Наперадзе і холад, і імжа.
Як без лісця ўсяму жывому грэцца?!
Там востры, быццам бы лязо нажа,
Як рану, раскрывае сэрца вецер.

А дрэвы весяляцца ў ласцы дзён,
Нібыта восень — не для іх пагроза.
Яснее ясень, залаціцца клён,
I песціцца ў прызімніку бяроза.

Стаю між дрэў. I ўсведамляю я
Сярод асенне-сонечнай залевы:
У дрэў няма журбы. Журба гэта — мая.
А я хачу ўзваліць яе на дрэвы.

Іншыя вершы аўтара